У Нацыянальнай бібліятэцы сёння адкрываецца выставачны праект да II Еўрапейскіх гульняў

30 апреля 2019

Да старту II Еўрапейскіх гульняў застаюцца 52 дні. Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца выставачны праект да мультыспартыўнага форуму. Акрамя фондавых дакументаў, у экспазіцыі  партрэты айчынных спартсменаў, медалі з чэмпіянатаў свету, талісманы Алімпійскіх гульняў розных гадоў і больш  за сто кадраў Алімпіяды-80. Унікальны экспанат - дыплом першага золата савецкай Беларусі на Алімпіядзе 1960 года.

Галоўнае кніжнае сховішча падрыхтавала і віртуальны праект аб пятнаццаці відах спорту II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Электронны зборнік будзе даступны ўжо сёння на партале бібліятэкі.