У Нацыянальным аэрапорце праводзілі нашых паралімпійцаў

2 марта 2018

Ад Беларусі ў Паўднёвай Карэі выступіць 15 атлетаў у 2 відах спорту - лыжных гонках і біятлоне. Задача каманды - палепшыць вынік чатырохгадовай даўнасці ў Сочы. Тады былі тры бронзавыя ўзнагароды. Павел Капуцкі праводзіў каманду.

Яны з'яўляюцца ў будынку аэрапорта, калі рэгістрацыя на рэйс ужо пачалася. Паралімпійцы без мітусні падыходзяць да стоек і афармляюць пасадачныя талоны. Спяшацца і гнацца ім трэба будзе на паўднёвакарэйскіх трасах. А пакуль марнаваць сілы і нервы рана.

12-я Паралімпійскія зімовыя гульні пройдуць з 9 па 18 сакавіка. 48 краін-удзельніц, каля 6 з паловай сотняў спартсменаў разыграюць 80 камплектаў узнагарод у 4 відах спорту. Беларусы выступяць у двух - біятлоне і лыжных гонках.

6 спартсменаў, 9 медалёў. Фантастычны вынік беларуская каманда паказала 6 гадоў таму на Паралімпіядзе ў Турыне. У Пхёнчхан паляцелі 15 нашых атлетаў і дабіцца такога ККД амаль немагчыма. Канкурэнцыя з кожным годам усё больш жорсткая.

Тады ў Італіі Людміла Валчок выйграла золатую і дзве сярэбраныя ўзнагароды. На летніх Гульнях у Лондане ў 2012 яна выступала праз паўгода пасля родаў і ўзяла бронзу ў акадэмічным веславанні. Сочы і Рыа для 10-кратнага прызёра Паралімпіяд прайшлі без подыумаў. Валчок панясе беларускі флаг на цырымоніі адкрыцця.

Зараз у камандзе адразу 6 дэбютантаў - гэта больш за траціну. 4 гады таму з Сочы нашы паралімпійцы прывезлі тры медалі. Усе бронзавыя. Зараз разлічваюць на 5.

На што разлічваюць беларускія атлеты - зразумела.

Банальна, але як бы ні закончылася Паралімпіяда, кожны з іх пераможца.