У Нацыянальным аэрапорце Мінск сустракалі 16-разовага чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў Ігара Бокага

4 сентября 2021

У Нацыянальным аэрапорце Мінск  4 верасня сустракалі нашага 16-разовага чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў. На радзіму вярнуўся Ігар Бокі. Ён ужо наша легенда. І ў Токіа Ігар ізноў пацвердзіў свой высокі статус, заваяваўшы 5 залатых медалёў і ўстанавіўшы некалькі сусветных рэкордаў. 

Па выніках выступлення на Паралімпіядзе з бліскучым вынікам і пяццю залатымі медалямі нашага чэмпіёна павіншаваў Прэзідэнт. Цёплыя словы і пажаданні перадала прэс-сакратар, патэлефанаваўшы па даручэнні кіраўніка дзяржавы адразу пасля вяртання. 

У аэрапорце нашага паралімпійца сустракалі родныя, сябры, балельшчыкі. Самыя яркія эмоцыі сустрэчы - у матэрыяле Крысціны Камыш (відэа).