Беларусь - Люксембург. Трансляцыя на "Беларусь 2"

10 октября 2016

Зборная Беларусі па футболе ў Барысаве сёння згуляе трэці матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету - 2018. Наша каманда прыме Люксембург. У продажы на сённяшнюю раніцу яшчэ было каля 5 тысяч білетаў, і ў беларусаў ёсць магчымасць прыйсці і падтрымаць нашых футбалістаў. А адразу пасля гульні фанаты змогуць даехаць да Мінска на бясплатнай электрычцы. У сталіцы балельшчыкаў чакаюць аўтобусы, якія развязуць гледачоў у спальныя раёны. 

Нагадаем, матч Беларусь - Люксембург пачнецца ў 21:45. Трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 2".