У МУС ушаноўвалі пераможцаў Універсіяды

25 июля 2013
Сёння ў галоўным міліцэйскім ведамстве ўшаноўвалі пераможцаў, якія вярнуліся з Універсіяды ў Казані. Усяго прымалі ўдзел у спаборніцтвах 11 спартсменаў у пагонах. І кожны з іх заваяваў вышэйшую ўзнагароду. Сярод трыумфатараў - прызёры студэнцкіх гульняў па веславанні на байдарках і каноэ і самба. Міністр Ігар Шуневіч асабіста адзначыў поспех і выказаў падзяку не толькі за высокія перамогі ў спорце, але і за цудоўную службу ў органах.