У Маскве стартаваў чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы

10 августа 2013

У першы дзень спаборніцтваў у барацьбу ўступілі і беларусы. У дзесяцібор'і пасля трох відаў праграмы - бегу на 100 метраў, скачкоў у даўжыню і штурханні ядра - лепшы з нашых атлетаў Эдуард Міхан займае 11 месца. Андрэй Краўчанка пакуль размясціўся на 13-й пазіцыі. Лідзіруе ж амерыканец Эштан Ітан. Гэтымі хвілінамі дзесяціборцы спаборнічаюць у скачках у вышыню, а ўвечары выйдуць на старт бегу на 400 метраў. Медалі ў гэтым відзе будуць разыграныя заўтра.


Аніс Ананенка не змог прабіцца ў паўфінал бегу на 800 метраў. У сваім кваліфікацыйным забегу ён паказаў толькі пяты вынік, па секундах жа не змог наблізіцца да свайго асабістага рэкорду сезона, які гарантаваў бы спартсмену выхад у наступны раўнд спаборніцтваў.