У Маскве сёння другі дзень этапа Кубка Еўропы па фрыстайле

27 января 2019

У адной з самых прыгожых і складаных дысцыплін - лыжнай акрабатыцы - спаборнічаюць моладзевыя зборныя з Беларусі, Расіі і Казахстана. Суддзі ацэньваюць скачок па трох асноўных кампанентах: палёт, форма і прызямленне. Па выніках першага дня спаборніцтваў наша моладзевая зборная на лідзіруючай пазіцыі.

У скарбонцы беларусаў ужо чатыры медалі - два залатыя і два сярэбраныя. І гэта нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я - моцны снег і вецер. Наступны этап Кубка Еўропы прымае Беларусь. Ён пройдзе ў сярэдзіне лютага ў Раўбічах.