У Маскве прайшла жараб'ёўка матча плэй-оф Кубка Федэрацыі паміж Расіяй і Беларуссю

15 апреля 2016

Касаткіна - Сасновіч, Гаспаран - Азаранка. У Маскве прайшла жараб'ёўка матча плэй-оф Кубка Федэрацыі паміж Расіяй і Беларуссю. Тэнісісткі аспрэчаць права выступаць у сусветнай групе. Першымі заўтра на корт выйдуць Дар'я Касаткіна і Аляксандра Сасновіч. Затым першая ракетка нашай каманды Вікторыя Азаранка згуляе з Маргарытай Гаспаран. У нядзелю спартсменкі памяняюцца саперніцамі. І ў канцы, калі спатрэбіцца, пройдзе парная сустрэча.

Сёння частка нашай каманды, у тым ліку і Азаранка, правяла трэніроўку на грунтавым корце, выкладзеным на малой арэне "Лужнікі". Беларускі тры разы сустракаліся з расіянкамі і двойчы святкавалі перамогу. Прамую трансляцыю з Масквы будзе весці "Беларусь 5". Пачатак заўтра ў 14 гадзін.