У Маскве праходзіць музычны чэмпіянат свету па футболе - фестываль "Арт-футбол"

11 июня 2019

Беларусь Турцыя - 3:2. У Маскве  дзявяты раз праходзіць музычны чэмпіянат свету па футболе -  фестываль "Арт-футбол". На поле выходзяць не прафесійныя футбалісты, а прафесійныя артысты: музыканты, акцёры тэатра і кіно і тэлевядучыя з усяго свету. І сёння адбыўся адборачны матч чэмпіянату: сапернікамі нашай артыстычнай каманды былі калегі з Турцыі. Першы тайм скончыўся  на карысць беларусаў - 2:0. У другім туркі змаглі зарабіць два ачкі і зраўнаваць лік. І літаральна на апошніх хвілінах наш калега, вядучы  Белтэлерадыёкампаніі Ілья Конанаў забіў  вырашальны пераможны гол!

Наступная гульня пройдзе 13 чэрвеня. Беларусы сустрэнуцца з камандай з Аргенціны. Дарэчы, пасля матчаў артысты даюць дабрачынныя канцэрты. Усе сродкі пойдуць на дапамогу цяжкахворым дзецям.