У Маладзечне стартуе трэці этап Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва

15 октября 2019

Калі спорт сцірае межы. У Маладзечне стартуе трэці этап Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва. Першыя спаборніцтвы адбудуцца ўжо сёння, а напярэдадні прайшла цырымонія адкрыцця. У гэтым і наступным годзе мерапрыемства прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі і Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падрабязнасці ў рэпартажы Паўла Капуцкага. Аб Вялікай Перамозе яны даведваюцца больш па падручніках, чым па аповедах прадзедаў. У спартакіядзе ўдзельнічаюць 192 школьнікі. Узрост - 12-13 гадоў. Акрамя беларускіх, у Маладзечне зараз юныя спартсмены з Пензенскай, Чэлябінскай, Растоўскай абласцей, Чувашыі і Паўночнай Асеціі.

Саюзная спартакіяда праводзіцца з 2003 года. Першы этап сёлета прайшоў у красавіку ў Дзмітраве. Там школьнікі гулялі ў хакей. У чэрвені Брэст прымаў Спартакіяду студэнцкай моладзі. У Маладзечна прыехалі хлопчыкі і дзяўчынкі з маленькіх гарадоў і сельскай мясцовасці.

Баскетбол тры на тры, настольны тэніс і плаванне. Беларускія і расійскія школьнікі будуць спаборнічаць у алімпійскіх відах.