У Магілёве ўшаноўвалі прызёраў II Еўрапейскіх гульняў

10 июля 2019

Ганаровыя граматы аблвыканкама, Савета дэпутатаў, падзякі і прэміі ўручылі чэмпіёнам і тым, хто ўнёс уклад у падрыхтоўку спартсменаў. 11 узнагарод заваявалі магілёўскія спартсмены на мінулых міжнародных спаборніцтвах. З іх дзве найвышэйшай пробы.

Узнагароды ўручылі таксама пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім мнагабор'і "Абаронца Айчыны".