У Мірскім замку сёння прэзентавалі медалі ІІ Еўрапейскіх гульняў

21 мая 2019
Галоўная спартыўная падзея аўторка. У Мірскім  замку сёння прэзентавалі медалі будучага мультыспартыўнага  форуму. Усяго для Еўрапейскіх гульняў выраблена 1084 медалі: па 329 залатых і сярэбраных, а таксама 426 бронзавых. Найменне віду спорту і дысцыпліны, у якой будзе ўручацца ўзнагарода будзе выгравіравана на адваротным боку кожнага медаля. Перыметр  кожнай 9,5 сантыметраў, вага 540 грамаў, таўшчыня 1 сантыметр.

Сёння эстафета "Полымя міру" працягваецца,  агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбыў у Мірскі замак.