У Мірскім замку прэзентавалі медалі II Еўрапейскіх гульняў

21 мая 2019

Галоўная спартыўная падзея гэтага дня сёння прайшла ў Мірскім замку. Там прэзентавалі медалі II Еўрапейскіх гульняў. Усяго зроблены 1084 узнагароды: 329 залатых, столькі ж сярэбраных і 426 бронзавых. Найменне віду спорту і дысцыпліны, дзе будзе ўручацца ўзнагарода, на адваротным боку. Дыяметр медаля - 9 з паловай сантыметраў, вага 540 грамаў, таўшчыня - 1 сантыметр. Працэс вытворчасці аднаго медаля, які спалучае ў сабе традыцыйныя тэхнікі чаканкі і нанатэхналогіі, займае каля 20 гадзін. Корпус медалёў выкананы са спецыяльнага сплаву - тампака. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся каштоўныя металы: 24-каратнае золата і серабро 999-й пробы.

У Мірскі замак сёння прыбыў і агонь II Еўрапейскіх гульняў. Эстафета "Полымя міру" працягвае падарожжа па Беларусі.