У сусветным рэйтынгу наша каманда захавала другую пазіцыю

13 ноября 2017

Вопыт і ўдача дапамаглі зборнай ЗША. Але беларускія тэнісісткі не толькі сталі прарывам Кубка Федэрацыі і галоўнай сенсацыяй, але і ўзялі серабро. Гэтую фінальную сустрэчу ўжо назвалі самай напружанай і непрадказальнай у XXI стагоддзі. Усё вырашылася ў парнай гульне. Капітан зборнай Эдуард Дуброў выставіў Арыну Сабаленку і Аляксандру Сасновіч, якія ў гэты ж дзень правялі няпростыя адзіночныя матчы.

Хвалявалася за зборную Беларусі Вікторыя Азаранка, якая не змагла прыехаць у Мінск з-за сямейных праблем. Аднак яна актыўна падтрымлівала беларусак у сваіх акаўнтах у сацсетках. Азаранка глядзела гульні са сваім сынам Леа-Аляксандрам.

Тэнісісткі зборнай Беларусі адчувалі і падтрымку трыбун. Атмасфера была вельмі цёплай, усе білеты былі раскупленыя задоўга да фіналу.

У наступным годзе ў Кубку Федэрацыі на зборную Беларусі будуць настройвацца па-асабліваму. У сусветным рэйтынгу наша каманда захавала другую пазіцыю, амерыканкі - трэція. На першым месцы зборная Чэхіі.