У свеце галоўнай спартыўнай тэмай застаецца допінг-скандал вакол Расіі

15 декабря 2019
Рашэнне аб чатырохгадовай забароне на ўдзел у Алімпіядах і чэмпіянатах свету, ды яшчэ і без гімна і флага, зацямніла нават унікальнае дасягненне Месі з яго шостым залатым мячом. Балельшчыкі менш за звычайнае абмяркоўваюць і ключавыя матчы Лігі чэмпіёнаў, таму што навінавыя стужкі перапоўненыя эмацыйнымі рэакцыямі на пакаранне расіянаў. Пацярпелы бок абураецца і пагражае апеляцыямі ў арбітражным судзе Лазаны, асабліва заўзятыя праціўнікі нашых усходніх суседзяў таксама незадаволеныя, маўляў, мала далі - трэба было наогул Расію выключыць з міжнароднага спорту! 

Алімпіяда ў Токіа - найбліжэйшы буйны форум, вакол якога зламаюць яшчэ нямала коп'яў у судовых інстанцыях.

Наш карэспандэнт Мікалай Стула глыбока пагрузіўся ў тэму і ўпэўнены: вярнуць флаг і гімн Расіі на летніх Гульнях будзе неймаверна складана (відэа).