У Мінскай ратушы сёння пройдзе жараб'ёўка чэмпіянату свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў

6 марта 2018

16 наймацнейшых зборных планеты ў гэтым узросце разгуляюць галоўны трафей у беларускай сталіцы напрыканцы ліпеня. Удзел у жараб'ёўцы прымуць алімпійская чэмпіёнка Таццяна Белашапка і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы Таццяна Троіна. У якой жа групе апынуцца беларускі, можна будзе даведацца з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 12:25.