У Мінскім раёне прайшлі спаборніцтвы, прысвечаныя Дню работнікаў фізкультуры і спорту

20 мая 2019

Ад віртуозных трукаў на веласіпедзе, сямейных эстафет да сур'ёзных выпрабаванняў на трываласць. Напярэдадні ў Мінскім раёне прайшлі спаборніцтвы, прысвечаныя Дню работнікаў фізкультуры і спорту. На старт выйшлі больш за 20 каманд. Гэта прадстаўнікі міністэрства, нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі і дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў. Лепшых вызначалі ў 10 відах спорту - стральбе з лука, міні-футболе, лёгкай атлетыцы, стрытболе. Свята атрымалася сямейным.

Сяргей Кавальчук, Міністр спорту і турызму Беларусі: "У мінулай спартакіядзе я ўдзельнічаў у спаборніцтвах па стральбе, дартсе і більярдзе. У гэтых спаборніцтвах -  па валейболе і  настольным тэнісе. Штораз змяняю. Штораз імкнемся прымеркаваць да Дня работніка фізічнай культуры і спорту, каб сустрэць яго ўсе разам. Сустрэць яго ў складзе каманд, на спаборніцтвах, з сем'ямі".

Па выніках спаборніцтваў кожны ўдзельнік атрымаў памятныя прызы і сувеніры.