У Мінску завяршыўся этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

2 июня 2014

4 медалі Меліціны Станюты і серабро беларускай каманды ў практыкаванні з 10 булавамі - з такімі вынікамі для нашых гімнастак учора завяршыўся этап Кубка свету ў Мінску. Станюце не было роўных у практыкаванні са стужкай. Дзве бронзавыя ўзнагароды Меліціна ўзяла за булавы і мяч. У суботу ж гімнастка стала сярэбраным прызёрам алімпійскага шматбор'я. Большую частку медалёў забралі з сабою расіянкі на чале з абсалютнай чэмпіёнкай свету Янай Кудраўцавай. Ужо праз два тыдні ў Баку пройдзе чэмпіянат Еўропы. Завяршыўся ж этап Кубка свету ў Мінску шоу зорак сусветнай гімнастыкі.