У Мінску завяршаецца фэст вулічнага футбола

19 августа 2017

Знаёмая шматлікім з дзяцінства гульня ў квадрат выходзіць на прынцыпова іншы ўзровень. Сёння ў Мінску завяршаецца фэст вулічнага футбола пад эгідай Беларускай федэрацыі футбола. Узроставых катэгорый дзве: ад 8 да 15 гадоў і ад 16 і старэй, гэта значыць, у турніры мог узяць удзел любы ахвочы.

Квадрат праходзіць напярэдадні адборачных матчаў на чэмпіянат свету з удзелам зборнай Беларусі, таму, акрамя прызоў, пераможцы атрымліваюць білеты на найбліжэйшыя хатнія матчы нацыянальнай каманды і гульнявыя майкі зборнай Беларусі.