У Мінску завяршаецца чэмпіянат Еўропы па хуткіх шахматах

20 декабря 2015

Зусім хутка стане вядомы чэмпіён у разнавіднасці рапід. За прызы змагаюцца каля 800 шахматыстаў. Пасля дзевяці раўндаў лідзіруе спартсмен з Арменіі Тыгран Петрасян - у яго 8 з паловай балаў. Лепшы з беларусаў - Сяргей Жыгалка. У яго 7 з паловай балаў і пакуль 7 месца. Чэмпіён Еўропы па хуткіх шахматах, апроч тытула, атрымае прызавыя ў памеры 4-х тысяч еўра. Нагадаем, пераможцам у бліцы стаў прадстаўнік Азербайджана Рауф Мамедаў. Для Беларусі чэмпіянат Еўропы па шахматах - першы такі турнір. Вядома, што ўжо ў наступным годзе ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету сярод жанчын.