У Мінску ўпершыню адкрылася міжнародная выстава Свет спорту і здароўя

13 мая 2014
У Футбольным манежы больш за сотню кампаній з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы прэзентавалі апошнія інавацыйныя прапановы медыцыны і распрацоўшчыкаў спартыўнага адзення і інвентара. Больш за тысячу экспанатаў - не толькі для беларусаў, але і для ўсіх балельшчыкаў сусветнага першынства па хакеі. Прыемны падарунак для наведвальнікаў - майстар-класы па кіраванні матацыкламі, прэзентацыя падводнай і авіяцыйнай тэхнікі, а таксама выступленне маленькіх гімнастак.

Спартыўная выстава будзе працаваць яшчэ два дні - ад самай раніцы і да 7 вечара. І як плануюць арганізатары, Свет спорту і здароўя стане традыцыйным форумам для Беларусі.