У Мінску стартуе першы этап Кубка свету па веласпорце на трэку

30 октября 2019

Амаль праз  два гады  Мінск ізноў прымае этап Кубка свету па веласпорце на трэку. У цяперашнім календары ён першы з шасці запланаваных і ўжо сапраўды гістарычны. З наступнага  сезона розыгрыш Кубка свету будзе праходзіць у новым фармаце - лік этапаў скароціцца да трох. 

Ну  а пакуль у Мінску чакаем цэлы россып сусветных зорак у гэтым відзе спорту. 
Усяго 386 велагоншчыкаў з 44 краін.
Такім чынам, медальныя разборкі пачнуцца ў пятніцу. Усяго ж за тры дні на мінскім веладроме будзе разыграна 17 камплектаў узнагарод. 12 дысцыплін уваходзяць у праграму Алімпіяды ў Токіа. Гэта значыць,  мінскі этап Кубка свету дасць велагоншчыкам магчымасць набраць ачкі ў рэйтынгавы залік. Самая пільная ўвага - камандным праследаванням і спрынтам, індывідуальнаму спрынту, а таксама мэдзісану, кейрыну і омніуму.

Выключна на золата  настроены сусветны лідар у омніуме грэк Хрыстас Волікакіс. Не саступае па чэмпіёнскіх амбіцыях і галандка Кірстэн Вайлд - двухразовая чэмпіёнка Еўропы гэтага года. А вось увагу ўсёй мужчынскай паловы незалежна  ад тытулаў, ужо сапраўды  прыцягне Леціцыя Патэрностэр - 20-гадовая велагоншчыца,  адна з самых прыгожых спартсменак у свеце. Зрэшты,  у калекцыі італьянкі ёсць і перамогі. Леціцыя  лічыцца адным з лідараў сваёй трэкавай зборнай, а на Еўрапейскіх гульнях у Мінску яна выйграла золата ў камандным праследаванні. 
А вось  зборную Беларусі ў Мінску прадставяць,   у тым ліку, нядаўняя двухразовая прызёрка чэмпіянату Еўропы Таццяна Шаракова, чэмпіён свету ў скрэтчы Яўген Каралёк, прызёр этапа Кубка свету ў омніуме Раман Цішкоў, вярнулася на трэк Алена Амялюсік. 
Заўтра на мінскім веладроме пройдуць першыя кваліфікацыйныя гонкі. Пачатак спаборніцтваў у 17:00. У пятніцу спаборніцтвы стартуюць ужо з 11 раніцы, а завершацца толькі ў 9 вечара. Цырымонія адкрыцця этапа Кубка свету запланаваная на 16:45. Самыя яркія і відовішчныя моманты спаборніцтваў у прамым эфіры і запісы можна будзе ўбачыць на "Беларусь  5" і "Беларусь 5. Інтэрнэт".