У Мінску стартуе ХXIV Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта

20 февраля 2020
Сёння ў мінскім Палацы спорту стартуе ХXIV Міжнародны турнір катэгорыі А па самба на прызы Прэзідэнта. У ім прымуць удзел спартсмены з 22 краін. Нагадаем, што леташнія спаборніцтвы атрымаліся для нашай зборнай багатымі на перамогі. Нашы атлеты заваявалі 23 медалі, з якіх сем - найвышэйшай пробы. Уваход для гледачоў на турнір сёлета будзе вольны. Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям міжнароднага турніру, зазначыўшы, што высокі статус спаборніцтваў сведчыць аб тым, што ён стаў прыкметнай з'явай у спартыўным календары і мае аўтарытэт у свеце.