У Мінску стартуе чэмпіянат Еўропы па муай-тай

5 ноября 2019

Мінск прымае чарговы буйны міжнародны турнір! Сталічны Палац спорту на гэтым тыдні будзе пад уладай байцоў муай-тай.

Папярэднія спаборніцтвы чэмпіянату Еўропы пачнуцца сёння ў 14 гадзін. Цырымонія адкрыцця - у 6 вечара. Уваход вольны. Медалі разыграюць у суботу і нядзелю, за іх пазмагаюцца больш як пяцьсот спартсменаў з 26 краін кантынента. Беларусь прадставяць 90 байцоў. Адзначым, склад у каманды наймацнейшы. Дзеля гэтага старту федэрацыя нават ахвяравала выступленнем на чэмпіянаце свету.

Гэта не першы буйны старт байцоў муай-тай у Мінску. У маі 2017 сталіца Беларусі прымала чэмпіянат свету. Тады нашы спартсмены выйгралі камандны залік: 20 медалёў, 9 з якіх - залатыя!