У Мінску стартуе 111 чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні

22 января 2019

Менш як суткі застаецца да старту 111 чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні. У Мінск ужо з'ехаліся шматлікія зоркі сусветнай велічыні. Сярод іх алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Аліна Загітава з Расіі, бронзавыя прызёры Алімпіяды ў танцах на лёдзе Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон з Францыі, шасціразовы пераможца кантынентальнага форуму Хаўер Фернандэс з Іспаніі. Сёння на "Мінск-Арэне" праходзяць афіцыйныя трэніроўкі.

Ужо заўтра ў 11:00 можна будзе ўбачыць кароткую жаночую праграму, а ў 18:00 пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця на лёдзе, пасля чаго таксама з кароткай праграмай выступяць спартыўныя пары. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ўвесь спаборніцкі дзень у прамым эфіры.