У Мінску стартаваў XXIII Міжнародны турнір па баскетболе памяці Уладзіміра Рыжанкова

6 декабря 2019
8 зборных з пяці краін. У сталіцы стартаваў XXIII Міжнародны  турнір па баскетболе памяці Уладзіміра Рыжанкова - першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і міністра спорту краіны. У спаборніцтвах прымаюць удзел па 4 жаночыя і мужчынскія каманды. Узрост спартсменаў - да 16-ці гадоў. У Мінск прыехалі зборныя Літвы, Польшчы, Малдовы, а таксама каманда з расійскага Краснагорска. Беларускія дзяўчаты сёння абгулялі Літву, 67:43. Перамаглі літоўцаў і нашы хлопцы, 74:73.  Завершыцца турнір у нядзелю.