У Мінску стартаваў XIV Калядны турнір сярод аматараў хакея

4 января 2018

У Мінску стартаваў XIV Калядны турнір сярод аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

На прамой сувязі з "Чыжоўка-Арэны" наш карэспандэнт Крысціна Камыш.

Зараз у спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" праходзяць два матчы Каляднага турніру. Дэбютант спаборніцтваў - каманда Кітая - гуляе са Швейцарыяй. І некалькі хвілін таму стартавала сустрэча паміж Расіяй і зборнай Балканаў. Галоўны матч пачнецца ў 7 вечара. Дзеючы пераможца турніру - каманда Беларусі - згуляе з бронзавымі прызёрамі леташніх спаборніцтваў - хакеістамі з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Перад гэтай сустрэчай пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Паралельна ў спарткомплексе праходзіць фінальны этап спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе.