У Мінску стартаваў Міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя

18 февраля 2016

У Мінску сёння стартаваў 46-ы Міжнародны турнір катэгорыі Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя.

Больш чым 250 спартсменаў з 26 краін свету прыехалі ў Беларусь не толькі, каб праверыць свае сілы перад галоўным стартам чатырохгоддзя - Алімпійскімі гульнямі ў Рыа-дэ-Жанейра, але і каб аддаць даніну павагі праслаўленаму беларускаму барцу вольнага стылю.

Заўтра турнір завершыцца. Старт папярэдніх схватак у 09:30, фінальныя паядынкі пачнуцца ў 15:30. Уваход на спаборніцтвы свабодны.