У Мінску стартаваў Кубак памяці Аляксандра Пракапенкі

16 мая 2021

На базе рэканструяванага сталічнага футбольнага комплексу "Дынама-Юні" ў мікрараёне Кунцаўшчына напярэдадні стартаваў першы ў гісторыі правядзення дзіцячы турнір - Кубак памяці Пракапенкі. Ён праходзіць у памяць аб нашым легендарным футбалісце. Аляксандр Пракапенка быў адным з самых яркіх гульцоў у беларускай гісторыі і разам з мінскім "Дынама" заваяваў залатыя медалі чэмпіянату СССР - 1982! У Кубку Пракапенкі прымаюць удзел сёлета толькі беларускія каманды (усяго 16), аднак у планах арганізатараў яго зрабіць міжнародным.

У рамках Кубка памяці Пракапенкі адбыўся таварыскі паядынак паміж ветэранамі "Дынама" і футбалістамі каманды "Арт-Старс". Мацнейшыя былі дынамаўцы - 4:1.