У Мінску стартаваў буйны міжнародны турнір па сквошы

15 февраля 2018

Такія спаборніцтвы Беларусь прымае ўпершыню. Дваццаць краін-удзельніц і больш за дзвесце спартсменаў. Зараз вядуцца перамовы наконт уключэння сквоша ў якасці паказальнага віду ў праграму Еўрапейскіх гульняў, якія Мінск прыме ў наступным годзе. Акрамя таго, гэты від спорту прэтэндуе на ўключэнне ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў - 2024.

Варта адзначыць, што гэта рэйтынгавы турнір і можа прынесці нашым спартсменам значны міжнародны вопыт.