У Мінск з'ехаліся 8 лепшых зборных Еўропы па індор-хакеі

24 Студзеня 2020
На коне - узнагароды кантынентальнага маштабу. У Мінск з'ехаліся 8 лепшых зборных Еўропы па індор-хакеі, а беларусы тут ужо даўно трывала займаюць адны з вядучых пазіцый. Прычым, і на Кубку свету нашы дзяўчаты таксама займаюць высокія месцы - да прыкладу, два гады таму сталі бронзавымі прызёрамі. І вось навіна апошняй гадзіны - зборная Беларусі ў найцяжэйшым паядынку супраць сусветнага лідара - каманды Нідэрландаў - усё ж саступае. Але па-ранейшаму мае выдатныя шанцы на выхад у паўфінал, які адбудзецца заўтра. Бо на старце турніру беларускія прыгажуні разграмілі Аўстрыю. Аб тым, як у Палацы спорту праходзіць чэмпіянат Еўропы, рэпартаж Андрэя Казлова (відэа).