У Мінску адбыўся майстар-клас Івана Ядзешкі

27 декабря 2017

Урокі майстэрства алімпійскага чэмпіёна будучым баскетбалістам Нацыянальнай каманды Беларусі. У Мінску адбыўся майстар-клас Івана Ядзешкі, аднаго з творцаў цуду ў Мюнхене 1972 года, калі яго дакладны пас за тры секунды да фіналу прынёс золата на Алімпійскіх гульнях зборнай СССР. Падрабязнасці сёння ў праграме "Дзень спорту" са Станіславам Ліпскім пасля "Панарамы".