У Мінску сёння ўрачыста адкрыўся Палац мастацкай гімнастыкі

6 марта 2018

Гэта знакавая падзея для ўсёй спартыўнай супольнасці і сапраўдны падарунак для беларускіх грацый.

Гэтыя кадры мы атрымліваем прама зараз. У мерапрыемстве прымае ўдзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, а таксама кіраўнік Еўрапейскага саюза гімнастыкі, вядомыя алімпійскія чэмпіёнкі Беларусі і Расіі і знакамітыя атлеты.

Мастацкая гімнастыка - адзін з самых развітых і "медальных" відаў спорту для нашай краіны. Этапы Кубка свету праводзяцца ў Беларусі ўжо паўтара дзясятка гадоў, але спецыялізаванай пляцоўкі для спаборніцтваў і трэніровак да гэтага дня не было. Рашэнне аб будаўніцтве комплексу прыняў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Актыўныя працы тут пачаліся паўтара года таму. Комплекс уключае ў сябе дзве вялікія трэніровачныя залы, дзве залы для груп пачатковай падрыхтоўкі, чатыры залы харэаграфіі, залу аэробікі, а таксама басейн, дзве саўны, трэнажорную залу, салярый, кафэ, гасцінічны блок на 18 месцаў. А таксама кардыязону, масажны і фізіятэрапеўтычны кабінеты, працэдурныя памяшканні, пакоі адпачынку і адміністрацыйны блок. Тут адначасова могуць займацца да 200 спартсменаў. Гэта сучасная пляцоўка стане і адным з цэнтральных аб'ектаў ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Беларусі ўжо ў будучым годзе.