У Мінску сёння прымаюць іспанскую Барселону

14 ноября 2013
Упершыню ў гісторыі гандбольнае мінскае Дынама згуляе на Мінск-Арэне. У выпадку аншлагу паядынак можа ўстанавіць рэкорд наведвальнасці гандбольнага матчу на тэрыторыі ўсяго былога СССР. Пасля 4 тураў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў каталонцы ідуць у лідарах, за Дынама - 4 радок.

Дуэль у прамым эфіры пакажуць тэлеканалы Беларусь 2 і Беларусь 5, сустрэча пачнецца ў 19 гадзін.