У Мінску прайшоў турнір па К-1 і ММА

25 июля 2016

Выпрабаваць сябе і стаць знакамітым за адзін вечар. У Мінску прайшоў турнір для самых амбіцыйных спартсменаў. Гледачы маглі выбраць відовішча на любы густ - адзінаццаць паядынкаў К-1 і ММА. Адкрылі першынство юныя байцы ў вазе да 42-х кілаграмаў. Даць бой сталічным клубам прыехалі каманды з Наваполацка, Магілёва і Маладзечна. За паядынкамі ўважліва сачылі функцыянеры з Федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса ў пошуку кандыдатаў для зборнай краіны.

На рынг выйшлі і тытулаваныя спартсмены - чэмпіёны свету і Еўропы. У аснове адбору на турнір быў чэмпіянат Беларусі па муай-тай, дзе і падабралі кандыдатаў для шоу.