У Мінску прайшоў майстар-клас у рамках трэніровачнага збору для дзяцей з Сірыі

16 апреля 2019

На базе вучылішча алімпійскага рэзерву ў Мінску прайшоў майстар-клас у рамках трэніровачнага збору для дзяцей з Сірыі. Урок па баскетболе для іх правяла галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Наталля Трафімава. Спартыўны лагер для юнакоў і дзяўчат ад 14 да 16 гадоў прадоўжыцца да 23 чысла. Адзначым, у праграме трэніровачнага збору, акрамя баскетбола, праходзяць заняткі па шахматах, спартыўнай гімнастыцы, настольным і вялікім тэнісе, а таксама плаванні.