У Мінску прайшоў дзявяты "Снежны снайпер"

5 марта 2015

Больш як 60 тысяч спартсменаў у пачатку шляху і 169 з іх - у фінале. У Мінску прайшоў дзявяты "Снежны снайпер" – турнір, які дапамагае адшукаць сярод звычайных школьнікаў будучых чэмпіёнаў у стральбе, біятлоне і лыжных гонках. Спачатку адбор у школе, затым раённыя і абласныя спаборніцтвы, і, нарэшце, фінал у сталіцы - па 7 самых трапных і хуткіх дзяўчынак і хлопчыкаў ад кожнай вобласці і горада Мінска. Яшчэ да старту кожны ўдзельнік атрымаў ад арганізатараў падарунак - камплект новай формы. На фінішы турніру яго ўдзельнікаў чакалі медалі, кубкі і сустрэча са сваімі кумірамі.

Алена Гарэльчык - пра чэмпіёнаў вялікіх і маленькіх. Сёння, ужо двухразовая чэмпіёнка свету, Дар'я Блашко некалькі гадоў назад спрабавала прабіцца ў фінал "Снежнага снайпера".

Быць такой як Даша – пра гэта мараць шматлікія школьнікі Беларусі. Толькі сёлета больш як 60 тысяч хлопцаў і дзяўчат прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах, да Мінска дабраліся 169 - сапраўды самых трапных і самых хуткіх.

Пажаданне перад стартам ніколі не бывае лішнім. Хоць гэтых спартсменаў настройваць не трэба. Яшчэ па дарозе ў Мінск яны рыхтаваліся змагацца не шкадуючы сябе, і кожны верыў у сваю перамогу.

Як змагацца і перамагаць на самым высокім узроўні нават у юным узросце - па прыклад далёка хадзіць не трэба. Два залатыя медалі хатняга чэмпіянату свету. Цяперашнія "снайператы" прызнаюцца, хваляваліся, падтрымлівалі, нават ездзілі ў "Раўбічы". Віялета Сатвалдынава, напрыклад, хварэла за дваіх. Бо там змагалася за медалі яе сястра Анастасія Кунец.

Безумоўнымі пераможцамі ў камандных спаборніцтвах сёлета сталі спатрсмены з Магілёўскай вобласці, як у малодшай, так і ў старэйшай узроставых групах. Хлопцы і дзяўчаты прыехалі сюды чэмпіёнамі, у гэтым жа рангу і з'ехалі.