У Мінску праходзіць цырымонія "Зорны мяч - 2019"

26 декабря 2019
Усе зоркі (толькі ўжо футбольныя)  сёння сышліся ў Мінску. У гэтыя хвіліны ў забаўным комплексе Falcon Club  падводзяць вынікі беларускага футбольнага года  на традыцыйнай цырымоніі "Зорны мяч". Прама зараз  на сувязь са студыяй выходзіць наш спартыўны аглядальнік  Павел Капуцкі. У яго даведаемся, хто  перамог у прэстыжных намінацыях.

Футбольныя вынікі ў нас заўсёды падводзяць не прама перад Новым годам. Летась гэта было 4 снежня, але важна іншае, цырымонія ўжо пачалася і хоць галоўная інтрыга - хто стаў футбалістам года - яшчэ не вырашана, пераможцы ў некаторых намінацыях вядомыя.

Развіццё і прасоўванне самага масавага віду спорту ў краіне, рэалізацыю новых ініцыятыў у чэмпіянаце па футболе цяжка ўявіць без фінансавай падтрымкі. Так, з 2013 года з Федэрацыяй футбола нашай краіны цесна супрацоўнічае Беларусбанк. І, дарэчы, нават галоўны ўнутраны турнір называецца "Беларусбанк. Вышэйшая ліга".

Цяперашні футбольны год незвычайны. Бо перапынілася 13-гадовая гегемонія БАТЭ. Таму і "Зорны мяч" больш непрадказальны. Гульцы брэсцкага "Дынама" маюць права разлічваць на многае. Яны чэмпіёны. 

І, дарэчы, лепшым бамбардзірам і зусім стаў гулец з 12-й каманды чэмпіянату  Ілья Шкурын  з "Энергетыка" БДУ. У яго 19 галоў і 7 перадач. Ён адзін з тых, хто можа змяніць леташняга героя - Ігара Стасевіча з БАТЭ. Чакаем, развязка футбольнага "Оскара" зусім хутка.