У Мінску праходзіць Калядны турнір аматараў хакея

5 января 2018

У Мінску гэтымі хвілінамі праходзіць Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта. На "Чыжоўка-Арэне" гуляюць хакеісты Швейцарыі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Паралельна тут жа, на лёдзе, праходзіць фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" старэйшай узроставай групы. Восем каманд спрачаюцца за галоўны трафей спаборніцтваў.