У Мінску праходзіць паўмарафон, прысвечаны 950-годдзю горада

10 сентября 2017

У сталіцы стартаваў Мінскі паўмарафон. Грандыёзная ў свеце спорту падзея прысвечана юбілею сталіцы. Яна праводзіцца трэці раз і ўжо атрымала бронзавы статус. На спаборніцтвы зарэгістравалася больш як 30 000 чалавек з 50 краін.

Дыстанцыю 10 кіламетраў вырашыў пераадолець наш карэспандэнт Андрэй Казлоў. Ён на сувязі са студыяй (прамое ўключэнне).

Нагадаем, сёння ў Мінску праходзіць паўмарафон, прысвечаны 950-годдзю горада.