У Мінску праходзіць міжнародная фітнес-канвенцыя

2 апреля 2016

Тут прафесіяналы спортіндустрыі з Беларусі, Расіі і Літвы распавядаюць, як эфектыўна пабудаваць ідэальнае цела. У трэндзе гэтага сезона - функцыянальны трэнінг. Такія заняткі спрыяюць прапрацоўцы мышцаў усяго цела, а працэс тлушчаспальвання паскараюць удвая. Тут жа ў тэорыі і на практыцы адпрацоўваюць інтэрвальныя трэніроўкі, стэп-аэробіку і нават дзіцячы фітнес.