У Мінску адкрыўся першы ў краіне закрыты гольф-клуб

4 февраля 2016

У памяшканні плошчай 500 квадратных метраў размясціліся тры сімулятары. Па жаданні гальфіст можа выбраць палі любой з сарака краін свету. Трэніравацца тут могуць не толькі маладыя спартсмены і проста аматары гольфа, але і прафесіяналы. Гэта асабліва важна, бо гуляць на адкрытых палях у Беларусі можна толькі ў вельмі кароткі летні час. У планах стварэнне аналагічных клубаў ва ўсіх абласных цэнтрах і буйных гарадах.

Робін Якабс, трэнер па гольфе (Нідэрланды): "Я сам галандзец, гуляў у гольф на радзіме і ў Германіі. Клуб у Мінску па сваёй атмасферы магу назваць лепшым у Еўропе. У гольф нельга гуляць з вялікімі перапынкамі. Гэта як вадзіць машыну - тыдзень вы не за рулём і ўжо адчуваеце сябе не так утульна. Так што для Беларусі, дзе доўгія зімы, гэтая індарпляцоўка - сапраўдная знаходка".

Гольф вяртаецца і ў алімпійскую праграму. Спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту пасля доўгага перапынку адбудуцца ў Рыа. У Беларусі гольф толькі развіваецца, і асаблівая ўвага надаецца менавіта дзіцяча-юнацкаму спорту. Пры правільным падыходзе, па словах старшыні асацыяцыі, беларускім спартсменам па сілах пазмагацца за ліцэнзіі на Гульні-2020.