У Мінску адкрыўся Дом гандбола

14 Верасня 2019

Мінск чарговы раз прымае спаборніцтвы сусветнага маштабу і робіць гэта паспяхова. І адкрыццё новага спартыўнага аб'екта на карце беларускай сталіцы - яшчэ адзін крок у гэтым напрамку. Дом гандбола з'явіўся ў Мінску. І нашы спартсмены сапраўды яго заслужылі. Гэта на цырымоніі адкрыцця пацвердзіў і профільны міністр.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага спарткомплексу для гандбалістаў па вуліцы Бурдзейнага прыняў удзел кіраўнік Міжнароднай федэрацыі гандбола Хасан Мустафа. Ведамства падарыла сучаснае пакрыццё для гульнявой залы шматфункцыянальнай арэны. Пляцоўка адпавядае ўсім сучасным патрабаванням і дазволіць скараціць рызыку траўматызму гульцоў. Комплекс у першую чаргу будзе задзейнічаны ў падрыхтоўцы юных гандбалістаў.

Хасан Мустафа наведаў і Нацыянальны алімпійскі камітэт, дзе быў узнагароджаны ордэнам НАК Беларусі. Ён шосты ўладальнік ганаровай узнагароды. Ну а заўтра ў вячэрнім эфіры нашага тэлеканала глядзіце інтэрв'ю з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі гандбола. Перспектывы развіцця гульні ў краіне, калі чакаць буйных міжнародных спаборніцтваў у Беларусі і чаму каманды з постсавецкай прасторы доўгі час не могуць трапіць на п'едэстал топ-турніраў? Меркаванне Хасана Мустафы ў нядзелю ў "Галоўным эфіры".