У Мінску афіцыйна стартаваў чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце

9 Студзеня 2016

Цырымонія адкрыцця прайшла на авале "Мінск-Арэны". У гэтыя хвіліны пачаліся першыя забегі. Сёння спартсменам трэба будзе выйсці на старт на дыстанцыях 500, 3 тысячы і 5 тысяч метраў. Спаборніцтвы прадоўжацца да 8 вечара. Адзначым, у фармаце класічнага мнагабор'я чэмпіянат праходзіць апошні раз.

Такім чынам, спартыўны гонар Беларусі будуць адстойваць вядомыя спартсмены - Марына Зуева, Таццяна Міхайлава і Віталь Міхайлаў. Напярэдадні стала вядома, што на еўрапейскі форум акрэдытаваліся каля 80 удзельнікаў і 200 журналістаў. Кошт білетаў на чэмпіянат складзе ад 30 да 100 тысяч.