У Мінску ўзнагародзілі Рамана Яшчанку, спартсмена-лідара паралімпійскай чэмпіёнкі Святланы Саханенкі

23 апреля 2018

Яны разам прайшлі алімпійскую трасу і падзялілі радасць вялікага поспеху. У сталіцы ўзнагародзілі Рамана Яшчанку, спартсмена-лідара паралімпійскай чэмпіёнкі па лыжных гонках Святланы Саханенкі. Лыжнік-аматар на працягу дыстанцыі дапамагаў спартсменцы з парушэннем зроку. У выніку яны тройчы падняліся на верхнюю прыступку алімпійскага п'едэстала. 

А ў Беларусі іх падтрымлівалі не толькі самыя блізкія, але і калегі Рамана, які, дарэчы, працуе тапографам. Сёння на родным прадпрыемстве яму ўручылі прафесійную ўзнагароду, а таксама падарункі, якія дапамогуць развіваць спартыўнае хобі.

Гэта Паралімпіяда стала для спартсмена-аматара дэбютнай. Між тым, Раман Яшчанка паспяхова ўдзельнічае ў лыжных марафонах.