У Мінску да ІІ Еўрапейскіх гульняў стартуе выстава "Спорт - гэта высокае мастацтва"

6 июня 2019
"Спорт – гэта высокае мастацтва" - яшчэ адзін праект, прысвечаны ІІ Еўрапейскім гульням, стартуе ўжо сёння ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на Някрасава, 3. Гэта маштабная экспазіцыя архіўнага і сучаснага фота, плакатаў, відэаматэрыялаў, скульптурных аб'ектаў. Спорт паказаны з розных бакоў. У міжнародным мастацкім праекце ўдзельнічаюць дванаццаць краін свету. Азербайджан, напрыклад, выставіў скульптуры, якія стваралі да І Еўрапейскіх гульняў, яны праходзілі менавіта ў Баку.

У праграму выставы, якая будзе працаваць да чацвёртага жніўня, уваходзяць таксама перформансы, кінапаказы, прэс-канферэнцыі і тэматычныя дыскусіі.