У Мінску хакейныя пытанні абмеркавалі больш як 70 консулаў

28 марта 2014

Перасячэнне мяжы і нават юрыдычная кансультацыя для балельшчыкаў на чэмпіянаце свету. Сёння ў Мінску ўсе хакейныя пытанні абмеркавалі больш як 70 консулаў. На сустрэчы гаварылі аб платных дарогах, аб аказанні меддапамогі балельшчыкам і гэта далёка не ўсе нюансы, якія растлумачылі для прадстаўнікоў з 50 краін. На пытанні адказвалі працаўнікі адразу з 15 ведамстваў. У асноўным дыпламаты цікавіліся бязвізавым перасячэннем мяжы.


Яшчэ адна мэта такога адкрытага дыялогу - дамовіцца аб супрацоўніцтве паміж краінамі на час сусветнага першынства па хакеі. Дарэчы, адна з дамоўленасцяў ужо пачала працаваць сёння. Амаль усе пасольствы ў нашай краіне прадаставілі кантакты, па якіх можна звязацца, калі ўзнікнуць пазаштатныя сітуацыі з іх грамадзянамі.