У Мінску ідзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў "Снежнага снайпера"

5 марта 2015

У Мінску ў гэтыя хвіліны ідзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў "Снежнага снайпера". Дзявяты турнір на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ахапіў усю Беларусь. Каманда Магілёўскай вобласці выйграла спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў абедзвюх узроставых групах. А сёння вызначалі самых моцных у лыжных гонках.

Падарункі і сувеніры ўсім удзельнікам, новыя знаёмствы, уражанні, азарт, сапраўдная барацьба, а таксама магчымасць трапіць на аловак вядомым беларускім трэнерам. Усё дзякуючы  "Снежнаму снайперу". І гэта не проста словы,  зараз ужо двухразовая чэмпіёнка свету сярод дзяўчат  Дар'я Блашко ў свой час была ўдзельніцай гэтага турніру.