У Мінску ідзе актыўная падрыхтоўка да Другіх Еўрапейскіх гульняў

7 сентября 2017

Беларусь у 2019 прымае гасцей Другіх Еўрапейскіх гульняў. І ў Мінску ідзе актыўная падрыхтоўка да спартыўнай падзеі.

Акрамя маштабнай рэканструкцыі стадыёна "Дынама", дзе пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў, у сталіцы з'явіцца серыя новых будынкаў: інтэрнат на тэрыторыі студэнцкай вёскі і зала для гульнявых відаў спорту. Для размяшчэння турыстаў будуць задзейнічаныя гасцініцы рознай зорнасці, якіх у Мінску дастаткова. Пры гэтым пражыванне можа быць уключана ў так званы турыстычны пакет разам з білетам на матч і праездам у Мінск.

Яшчэ два аб'екты - і абодва новабудоўлі - узводзяцца спецыяльна пад Еўрагульні. Гэта навукова-практычны цэнтр спорту ў раёне "Мінск-Арэны". Тут атлеты будуць праходзіць медабследаванні, здаваць допінг-пробы. А зала для гульнявых відаў спорту стане трэніровачнай базай. Галоўныя старты прымуць стадыён "Дынама", "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна". Будзе задзейнічаны Палац тэніса, воднага спорту і новы комплекс "Уручча" - усяго каля 10 лакацый.