У Мінску больш за паўтары тысячы спартыўных бясплатных пляцовак са спецыяльным абсталяваннем

16 августа 2019

У Мінск вярнулася лета. А гэта значыць,  пара актыўнага адпачынку. Акрамя традыцыйных кросаў і велапрагулак аматары і прафесіяналы арганізуюць для сябе стрыт-трэніроўкі. На сталічных спортпляцоўках і варкаўт-арэнах усё больш наведвальнікаў. Топ гэтага лета - вулічны баскетбол, скейтбордынг, катанне на роліках і нават паркур.

Усяго ў Мінску больш за паўтары тысячы спартыўных пляцовак са спецыяльным абсталяваннем. Усе яны бясплатныя.